Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2023-05-24
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Спасланне Святога Духа - Сёмуху - можна лічыць пачаткам, нараджэннем Касцёла. Яно дапаўняе аб'яўленне Бога людзям. У Старым Запавеце з'яўляецца Бог Айцец, пазней Ён пасылае ў свет Сына, які ў ахвяру за чалавецтва памірае на крыжы, але на 3-ці дзень паўстае з памерлых. Пасля чаго Святы Дух сыходзіць на сабраных у вячэрніку апосталаў, Марыю і жанчын, адорваючы іх шматлікімі дарамі. Іншымі словамі, Спасланне Святога Духа з'яўляецца ўслаўленнем 3-яй Асобы Божай, пасланай у свет, каб тое, што Айцец стварыў, а Сын збавіў, было зацверджана і асвечана. Спасланне Святога Духа таксама лічыцца адным з найважнейшых касцёльных свят. Нягледзячы на тое, што ўрачыстасць рухомая (дата ў календары залежыць ад Вялікадня), яна заўсёды прыпадае на росквіт вясны - у самую прыгожую пару года.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf