Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2023-04-26
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
25 красавіка Беларусь адзначыла Радуніцу - Дзень памінання продкаў. 26 красавіка - чарговыя ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У розных рэгіёнах Беларусі розныя традыцыі, але нідзе не абходзіцца без наведвання могілкаў. На Радаўніцу прынята прыбіраць магілы, пасыпаць іх і прылеглую тэрыторыю свежым пясочкам, а ў некаторых раёнах яшчэ, так бы мовіць, "апранаюць" крыжы. На Палессі можна заўважыць, як на помнікі ці агароджу павязваюць новыя стужкі, фартушкі і ручнікі. Лічылася, што такім чынам памерлым нібы даюць новае адзенне. У асобных мясцовасцях вадзілі карагоды, але ж гэта не танцы, а своеасаблівы рух, які стваралі людзі, узяўшыся за рукі. Праводзяцца крыжовыя шэсці з абразамі вакол могілак і г.д. Традыцыйна ў гэтыя дні людзі наведваюць могілкі на адселеных тэрыторыях Чарнобыльскай зоны. За два першыя дні Радаўніцы могілкі наведалі тысяча трыста восемдзесят чалавек.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf