Свабода (Тут і цяпер), 11/2008

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

11/2008

Дата выхаду: 2008-04-16

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/

Аблава Сакавік запомніўся маштабным наступам на свабоду слова ў Беларусі Два тыдні таму, раніцай 27 сакавіка, адначасова адбыліся ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ і кватэрах журналістаў. Ордэр на ператрус быў падпісаны намеснікам пракурора Мінска Аляксеем Стукам. Супрацоўнікі спец-службаў прыйшлі ў мінскі офіс “Радыё Рацыя”, гродзенскі офіс ГА ”Бацькаўшчына”, а таксама прыватныя кватэры сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэя Аляксандрава (Наваполацк), Эдуарда Мельнікава (Мінск), Генадзя Судніка (Магілёў), Анатоля Гатоўчыца (Гомель), Алены Сцяпанавай (Віцебск), Тамары Шчапёткінай (Бяроза), Вадзіма Баршчэўскага (Віцебск), Аляксея Белага (Баранавічы), Наталлі Чухно (Брэст), Андрэя Шобіна (Бабруйск), Віталя Васількова (Магілёў), Аляксандра Бучэка (Пінск), Вадзіма Аршынскага (Магілёў). Некалькі экспертаў ”Еўрапейскага радыё для Беларусі” з раніцы былі заблакаваныя ў офісеадной з мінскіх фірм. Праз пэўны час іх вызвалілі.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле