Каталіцкі веснік, 4 (145) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

4 (145) 2023

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2023-04

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае пытанне існавання Найвышэйшай Сілы, Бога, у Якім чалавек нават інстынктыўна шукае паратунку і дапамогі ў вырашэнні тых ці іншых праблемаў. Як сцвердзіў у свой час Кардынал Юзаф Ратцынгер – Папа Бэнэдыкт ХVI, “у свеце без Бога мы застаёмся пазбаўленымі ісціны, а гэта значыць – рабамі” (Кард. Ю. Ратцынгер. “Новы спеў Пану” 1,4; 1990 г.). Хрысціянства не проста дае адказы на пытанні, звязаныя з існаваннем чалавека, яно мае ў сабе моц учыніць гэтае існаванне “Паўнатою жыцця” (пар. Ян 10, 10). І гэтая “поўня”, гэты Божы “дастатак” крыецца менавіта ў Крыжовай Ахвяры і Уваскрасенні нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Таму мы зноў з вялікай павагай, радасцю і надзеяй услухоўваемся ў словы Велікоднай Літургіі, якая абвяшчае перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Разважаючы над падзеямі Вялікай Ночы і Раніцы, што надышла пасля яе, мы заўсёды можам знайсці ў іх сваё месца: ці ў шэрагу абыякавых мінакоў, ці ў кагорце перапалоханых жаўнераў, праплачаных, каб хлусіць пра нібыта выкрадзенае цела ўкрыжаванага за два дні раней Настаўніка з Назарэту, ці сярод жанчын і апосталаў, якія з захапленнем распавядаюць пра сваю сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом. “Спакой вам!” (Лк 24,36).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле