Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2023-03
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Напярэдадні з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў незаконным знос помніка і адмовіў праўладнай актывістцы Вользе Бондаравай. Хто аддаў загад на ліквідацыю помніка, невядома. Што адбылося? Блогерка з Гродна Вольга Бондарава лічыць, што помнік парушае Закон РБ “аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”. На думку актывісткі, помнік прыносіць “невымоўныя пакуты ўсё яшчэ жывым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням германскіх канцлагераў”. Помнік беларускай паэтцы Ларысе Геніюш быў усталяваны на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве ў 2003 годзе. Бондарава прасіла знесці яго “без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці”. Устаноўку помніка сапраўды не ўзгадніліз адміністрацыяй горада, але на адкрыцці адслужылі паніхіду і помнік атрымаў блаславенне царквы. Нагадаем, у лістападзе 2022 года блогерка з Гродна Вольга Бондарава звярнула ўвагу на прыватны музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах. Бюсты знакамітых беларусаў, устаноўленыя перад будынкам, яна назвала «русаненавісніцкай і пранацысцкай экспазыцыяй» — і паскардзілася раённаму ідэолагу. Сярод іншых быў зняты і бюст Ларысы Геніюш.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце