Наша слова.pdf, 65 / 2023

Наша слова.pdf

65 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-03-29

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Звычай асвячэння пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. Акрамя таго, з 1986 года ў Пальмовую нядзелю адзначаецца Сусветны дзень моладзі. З гэтай нагоды ў Рыме Папа Францішак сустракаецца з моладдзю і асвячае прынесеныя ёю галінкі вярбы. Пальмовая нядзеля вельмі ўрачыста адзначаецца ў Касцёле ў Беларусі. У Менску ўжо шмат гадоў ва ўрачыстасцях Пальмовай нядзелі ўдзельнічае вослік, на якім едзе мужчына, што прадстаўляе Езуса, і яго вітаюць удзельнікі Імшы ў архікатэдральнай парафіі. У Гародні моладзь збіраецца з прынесенымі вялікімі пальмамі, вышыня якіх дасягае некалькіх метраў і кожная з якіх адметная і прыгожая. Гэтыя пальмы вырабляе сама моладзь, задоўга да Пальмовай нядзелі рыхтуючыся да яе. У катэдральных касцёлах у Пінску і Віцебску таксама цэлебруецца ўрачыстая святая Імша, найчасцей з удзелам біскупа. Не варта чакаць раніцы нядзелі Уваскрасення Пана, бо святкаванні ўжо распачынаюцца зараз, з Пальмовай нядзелі мы ўваходзім у гэты святы час – час жаданы, час збаўлення! Будзем жа рыхтаваць да гэтага часу не толькі свае дамы і святочныя сталы, але перш за ўсё зробім парадак у сваім сэрцы! Адкрыемся на дзеянне Божай ласкі, дазволім, каб Хрыстус мог да нас дакрануцца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле