Каталіцкі веснік, 3 (144) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

3 (144) 2023

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2023-03

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У 10-ю гадавіну з дня абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ад імя епіскапату і вернікаў Касцёла ў нашай краіне дасылае Святому Айцу віншаванне. Яго Святасці Папу Францішку, Біскупу Рымскаму Ваша Святасць! З сыноўняй адданасцю ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў, а таксама ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі прашу Вас прыняць шчырыя віншаванні з нагоды 10-й гадавіны выбару на Катэдру святога Апостала Пятра. Вы ўпэўнена, рупліва і з вялікай адданасцю, здзяйсняючы служэнне “Векавечнаму Айцу, Якога праслаўляе неба і зямля” (Гімн Te Deum), сярод хваляванняў жыццёвага мора, ведзяце даручаны Вам Езусам Хрыстом, Найвышэйшым і Вечным Святаром, човен Пятра. Гледзячы на Ваш прыклад веры, шматлікія свецкія і кансэкраваныя асобы, святары і біскупы імкнуцца наследаваць Вас у цвёрдасці веры, мужнасці і ўменні прымаць узважаныя рашэнні. У цяперашнія цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў Вы пераканаўча сведчыце людзям пра тое, што кожны, хто ўсклаў сваю надзею на Пана, не будзе “асаромлены навекі” (Гімн Te Deum).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле