Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2023-03
Copyright © 2023 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Адраджэнне еўрапейскіх этнасаў у XVIII стагоддзі ў якасці суб’ектаў культуры суправаджалася з’яўленнем вялікіх філасофскіх нарацыяў — адкрыццём крэатыўнага патэнцыялу чалавека не толькі ў галіне навуковай творчасці, але і ў сферы сацыяльнага канструявання свету паводле нормы «свабода, роўнасць і братэрства». Рэальным вынікам гэтай арыентацыі стала адкрытае грамадства: нацыянальна-дэмакратычныя дзяржавы — рэспублікі. Нацыянальна-дэмакратычны тып культуры стаў сацыяльнай рэальнасцю, як і тып індустрыйна-гандлёвы... Аднак не менш істотную ролю ў сучасным свеце адыгрываюць і супрацьлеглыя, нігілісцкія тэндэнцыі. У Беларусі нігілізм укараніўся ў сферы моўнай дзейнасці. З гэтай прычыны нацыянальны вербальна-мастацкі вопыт застаецца пераважна па-за сферай філасофскіх інтарэсаў нацыянальнай аналітыкі. І гэта — у сітуацыі, калі беларускамоўны здабытак у галіне вербальна-мастацкай фенаменалогіі атрымаў шырокае прызнанне ў свеце. (Аляксей Рагуля, «Адвечным шляхам». Нацыянальная культура і нацыянальная дактрына, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь