Наша слова.pdf, 60 / 2023

Наша слова.pdf

60 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-02-22

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

16 лютага 2023 года ў Менскай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога Літаратурны клуб "Экватар" прадставіў імпрэзу "Вітаем лютаўскія святы!", прысвечаную святочным датам, што адзначаюцца у апошнім зімовым месяцы. На мерапрыемстве прысутнічалі пісьменнікі, журналісты, навукоўцы, музыканты, бібліятэчныя супрацоўнікі, а таксама выкладчыкі і навучэнцы архітэктурна-будаўнічага і энергетычнага каледжаў сталіцы. Вядоўцам імпрэзы стаў паэт, пісьменнік, журналіст, кіраўнік літаратурнага клуба "Экватар" Вячаслаў Корбут. Ён зазначыў, што выступоўцы літаратурна-музычнай сустрэчы будуць распавядаць на працягу вечарыны пра розныя лютаўскія святы і чытаць адпаведныя творы. Сам жа спадар Вячаслаў сваё выступленне прысвяціў Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца паўсюдна 21 лютага. Прачытаў некалькі вершаў у тэму, сярод якіх быў твор пад назвай "Пра роднае".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле