Наша слова.pdf, 57 / 2023

Наша слова.pdf

57 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-02-01

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

160 гадоў таму назад, 1 лютага 1863 года пачалося паўстан-не на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Ідэалагічна паўстанне было падрыхтавана няблага. Віленскае рэвалюцыйна-дэмакратычнае ядро працавала з грамадзянскай супольнасцю. У правінцыі велізарная роля належала каталіцкаму касцёлу. Сярод сялян былі папулярныя ідэі вяртання уніі. Асноўня мэта паўстання - вяртанне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года - была маральна, юрыдычна і цывілізацыйна правамерная. Быць гаспадарамі на сваёй зямлі і “людзьмі звацца” - і гэта ўсё, і больш нічога. У ваенных адносінах паўстанне не было падрыхтавана ніяк. Беларусаў у чарговы раз падманулі. Абяцаная зброя не паступіла. Павятовыя паўстанцкія камітэты былі здольныя забяспечыць баявыя аддзелы харчаваннем. Што тычыцца абмундзіравання, боепрыпасаў, то тут яны маглі вельмі мала. Дальнасць бою паляўнічых стрэльбаў паўстанцаў была ў 2-3 разы меншая за дальнасць бою расейскіх вайсковых штуцараў, пораху і куляў не хапала.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле