Дзвінскі ўзгорак, 2 (162) 2023

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

2 (162) 2023

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2023-01

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2023 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Акцыі 34 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прапануюцца да продажу ў 2023 годзе. Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" вызначаны пералік акцыянерных таварыстваў, якія належаць Віцебскай вобласці акцыі якіх прапануюцца да продажу ў 2023 годзе. У параўнанні з мінулым годам гэты пералік папоўніўся 5 новымі прадпрыемствамі: ААТ "Віцебскаблаўтатранс", ААТ "Цеплаэнергетык, г.Віцебск", ААТ "Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт", ААТ "Віцебскмясамалпрам", ААТ "Віцебскаблаграпрамтранс". З 34 прапанаваных прадпрыемстваў - 25 працуюць рэнтабельна, скончыўшы мінулы год з прыбыткам, і стабільна выплачваюць дывідэнды. Найбольш высокія дывідэнды выплацілі ў мінулым годзе такія прадпрыемствы, як "Віцебскі маторарамонтны завод", "Завод Эвістар", "Заходне-Дзвінскі міжрайагратэхсэрвіс". У першым квартале 2023 года камітэт плануе выставіць на аўкцыён пакеты акцый ААТ "Завод Этон" і ААТ "Аўтамабільная транспартна-экспедыцыйная кампанія, г.Віцебск". Пры гэтым трэба адзначыць, што акцыі 12 прадпрыемстваў на тэрыторыі Віцебскай вобласці могуць быць абменены на чэкі "Маёмасць", якія ёсць у грамадзян. Сярод іх найбольш прывабнымі могуць быць акцыі ААТ "Віцебскі маторарамонтны завод", ААТ "Аўтатранспартнае прадпрыемства № 4, г. Віцебск", ААТ "Ціраспальская перасовачная механізаваная калона".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле