Гасцінец, 2 (336) 2023

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

2 (336) 2023

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2023-01

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2023 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Гарадоцкім раёне ў трох сельсаветах напрыканцы года знікла пяць вёсак. У чарзе яшчэ 30? райсавета ад 29 снежня 2022 году ў Даўгапольскім, Першамайскім і Стадалішчанскім сельсаветах ліквідаваны пяць вёсак. Яшчэ ў 45 вёсках зарэгістравана толькі 15 чалавек. Колькі яшчэ вёсак таксама трэба скасаваць? Рашэннем Гарадоцкага райсавета ад 29 снежня 2022 году ў раёне скасаваны такія вёскі: Беляі Даўгапольскага сельсавета; Барысенкі Першамайскага сельсавета; Зуі-1 Першамайскага сельсавета; Мамчыкава Першамайскага сельсавета; Шандры Стадалішчанскага сельсавета. Але гэта толькі вяршыня айсберга з вёсак якія трэба ліквідаваць, бо там ніхто не зарэгістраваны ўжо некалькі гадоў. І большы парадак тут назіраецца ў Даўгапольскім сельсавеце. На 1 студзеня 2022 году мелася 38 вёсак, у якіх была рэгістрацыя для 561 грамадзяніна. З гэтых вёсак у 6 не было рэгістрацыі грамадзян, а яшчэ ў трох — па аднаму чалавеку. Самая вялікая колькасць жыхароў сярод трох сельсаветаў у прыгарадным Першамайскім сельсавеце.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле