Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2023-01
Copyright © 2023 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Калі б у Бешанковіцкім раёне (Беларусі) не закопвалі ў зямлю маленькія фермы, а аддавалі іх людзям, мы б жылі ў іншай краіне. Напісаць гэтую нататку мяне падштурхнуў артыкул «Зары» ад 13.01.2023, дзе гаварылася аб ДП «Палітаддзелец-Агра». А менавіта аб тым, што на маленькай старой ферме ў Берасьнях, пабудаванай яшчэ ў шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя, больш высокія паказчыкі, чым у сярэднім па «Палітаддзельцу». Тут працуе дружны калектыў з 12 чалавек, пад апекай якога знаходзяцца 120 кароў, 90 бычкоў і 200 цялушак. У далёкім 1986-м годзе ў гаспадарцы "Савецкая Беларусь" Бешанковіцкага раёна, дзе я ў той час працаваў, было 17 жывёлагадоўчых пабудоваў. Адзін вялізны малочнатаварны комплекс і 16 маленькіх фермаў, якія меліся ў кожнай вёсцы. У калгасе было больш за 800 кароў і нецеляў, а ўсяго каля 3000 галоў буйной рагатай жывёлы. Сёньня пасьля ўсіх рэформаў, праведзеных згодна мудрай ліні кіраўніцтва, на тэрыторыі былой "Савецкай Беларусі" застаўся, здаецца, толькі адзін комплекс. Усе(!!!) малыя фермы ліквідаваныя. Але ж і тады, амаль 40 гадоў назад, комплекс даіў малака менш за Шчыпцы, Маскалёнкі і Макаравічы, дзе на невялікіх фермах было больш кароў, чым на комплексе. Прычым знайсці даярку на комплекс было нашмат цяжэй, чым на малую ферму. І цякучасць кадраў на комплексе была вышэйшай.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка