Каталіцкі веснік, 1 (142) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

1 (142) 2023

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2023-01

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Спачылы напярэдадні новага 2023 года Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI адыграў важную ролю і ў развіцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Яна вылучаецца перадусім дзвюма важнымі з’явамі. З аднаго боку, гэта кадравыя змены на чале беларускага Касцёла, а з другога – паглыбленне стасункаў паміж Ватыканам і ўладамі Беларусі. Пра гэта і не толькі – у нашым артыкуле. Ужо праз год пасля свайго абрання Папам, 14 чэрвеня 2006 года, Бэнэдыкт XVI прыняў адрачэнне ад кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка, якому на той момант ішоў 92-і год і які пятнаццаць гадоў кіраваў сталічнай мітраполіяй. Замест кардынала часова кіраваць архідыяцэзіяй быў прызначаны біскуп Антоній Дзям’янка. А яшчэ праз год, 21 верасня 2007 года, Святы Айцец перавёў з Масквы ў Мінск арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які будзе займаць кафедру ў беларускай сталіцы наступныя трынаццаць гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле