Гасцінец, 1 (335) 2023

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

1 (335) 2023

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2023-01

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2023 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна напрыканцы года значна пагоршаліся ў пратэрмінаваных запазычанасцях. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычныя даныя развіцця краіны за 11 месяцаў гэтага году. Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна істотна горш чым у суседзяў з Шумілінскага раёна, дзе таксама маюцца праблемы. Што стала горш і дзе нейкі прагрэс у фінансах гарадоцкіх арганізацый? Спачатку пра самыя кепскія паказчыкі, каб потым распавесці пра штосьці пазітыўнае. Найбольш істотна вырасла пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць за 11 месяцаў гэтага году. Гэта значыць, што з арганізацыямі нашага раёна сталі горш разлічвацца за прадукцыю, тавары і паслугі. Рост пратэрмінаванай запазычнасці адбыўся з 5 782 тыс. руб да 10 448 тыс. руб — на 80,7%. У абсалютных лічбах яшчэ больш вырасла пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць арганізацый з 19 226 тыс. руб да 27 894 тыс. руб. Гэта амаль на 8,5 млн. руб або на 45,1%.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле