Наша слова.pdf, 54 / 2023

Наша слова.pdf

54 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-01-11

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

"Песня пра зубра" - "Carmen de statura feritate ac venatione bisontis" ("Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго") - паэма беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага. Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Твор быў напісаны на лацінскай мове па замове папы Льва X Медычы, які захацеў больш даведацца пра ВКЛ і незвычайнага звера - зубра, які вадзіўся там у лясах. Паэма стала песняй аб нашым краі і народзе, роздумам пра лёс Радзімы, аб яе месцы на шляхах гісторыі. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з'яўлення паэмы "Пан Тадэвуш" Адама Міцкевіча. Упершыню паэма была выдадзена ў Кракаве ў 1523 г. у зборніку, які складаўся з аднайменнай паэмы, 11 вершаў і празаічнага прысвячэння каралеве Боне Сфорца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле