Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2023-01-10
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Copyright © 2023 by Народная воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзмітрый Сайкоў, які быў арыштаваны, выйшаў на волю і ўжо прымае пацыентаў у сваім медыцынскім цэнтры. Нагадаем, што ў маі 2022 года многія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі пра затрыманне заснавальніка і кіраўніка «Нардзіна» Дзмітрыя Сайкова і ягонай жонкі Іны на іх лецішчы ў Браславе. У самым медцэнтры 13 мая супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў быў праведзены вобыск. Пры гэтым праца медустановы не прыпынялася. 19 мая Камітэт дзяржкантролю паведаміў аб знойдзеных парушэннях у дзейнасці медыцынскага цэнтра» Нардзін пры правядзенні артапедычных аперацый. Сцвярджалася, што клініка «сістэматычна аказвала паслугі без наяўнасці ліцэнзіі, у прыватнасці на артапедычныя паслугі», а праводзілі іх «у аперацыйных, не прызначаных для гэтага». Акрамя таго, па інфармацыі КДК, выявіліся факты ўхілення ад выплаты падаткаў на суму больш за 500 тысяч рублёў. У жніўні Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію «Нардзін « да ліквідацыі парушэнняў. 29 верасня калегія Міністэрства прыняла рашэнне аб аднаўленні дзеяння ліцэнзіі вядомай прыватнай клінікі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная воля