Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Уладзімір Сцяпан; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сцяпан Уладзімір, Шэсць кароткіх гісторый, Аповеды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (114) 2021; с. 5-14
Калі глядзець зверху, з вышыні палёту начной птушкі, то паляна, на якой спынілася грузавая машына, амаль круглая, а пасярэдзіне доўгі, але не вельмі глыбокі роў. Зямля выкінутая толькі на адзін бок. Лес, дарога, якая робіць пятлю на паляне, роў, светлая зямля… Зверху ўсё гэта нагадвае катлаван. У кузаве два салдаты і паэт, які ляжыць, падкурчыўшы звязаныя ногі і рукі. Калі ж падняцца яшчэ і яшчэ вышэй, то можна ўбачыць, дзе канчаецца цёмны лес, розныя, не заўсёды прамыя дарогі, вёскі і далёкі горад… Над усім гэтым атрамантавае начное неба. Паэт вываліўся з машыны. Яму дапамаглі – штурхнулі ў плечы. Тут, куды яго прывезлі, пахла сырой зямлёй, лесам і грыбамі. Смачна пахла. У галаве круцілася, зямля п’яна хісталася, а гукі даходзілі як праз падушку. Канваіры пачалі крычаць і прымушаць паэта падняцца на ногі, бо ім не хацелася цягнуць яго да ямы, а машына спынілася далекавата. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Сцяпан Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org