Сьвітанак, 18 (327) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

18 (327) 2022

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2022-12

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2022 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На днях у Шуміліне ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адбыўся кірмаш вакансій. Аднак у ходзе мерапрыемства высветлілася, што на 119 працоўных месцаў знайшлося ўсяго 6 прэтэндэнтаў. Гэта не стала нечаканасцю, бо падобная з’ява паўтараецца на кожным кірмашы – такія асаблівасці мясцовага рынку працы. Чаму так склалася? Як вядома, па даўняй традыцыі, болей за ўсіх назіраецца дэфіцыт кадраў у сельскай гаспадарцы і медыцыне. Паводле дадзеных рэспубліканскай службы занятасці, на сенняшні дзень на сяле патрабуецца 26 спецыялістаў і рабочых, а ў райбальніцу запрашаюць 6 дактароў, 5 фельчараў, 1 акушэрку, 1 медыцынская сястру і 1 санітарку. У шумілінскіх аптэках не хапае 5 правізараў. Мясцовым сельгаспадаркам не хапае ветурачоў, заатэхнікаў, аператараў машыннага даення, жывелаводаў, загадчыкаў фермаў і майстэрні, а ў сельгаспрадпрыемства "Мішневічы" патрабуецца нават кіраўнік. Між іншым, на мерапрыемства завіталі прадстаўнікі сельгасарганізацый, ПМК-70 і райбальніцы, якім патрэбны працоўныя кадры. Да прыкладу, ААТ «АграБаравінка» былі патрэбны заатэхнік, галоўны ветурач, брыгадзір на ферму, аператар машыннага даення, галоўны бухгалтар і галоўны інжынер.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле