Наша слова.pdf, 53 / 2023

Наша слова.pdf

53 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-01-04

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Берлін (dpa) - Канцлер Олаф Шольц заклікае народ Германіі ўступіць у новы год з упэўненасцю і энергіяй. У навагоднім звароце Шольц сказаў, што ва ўмовах ваеннага канфлікту ва Украіне Германія, а таксама ЕС і НАТА прадэманстравалі згуртаванасць і сілу. - Германія - моцная краіна, - сказаў ён. - Краіна, якая з вялікай аддачай і хуткасцю працуе над стварэннем добрай, бяспечнай будучыні. Краіна, жыхары якой трымаюцца разам, асабліва ў цяжкія часы. Краіна, у якой мы нікога не пакінем без падтрымкі ў цяжкім становішчы - няхай гэта будуць гарадскія ці сельскія жыхары, пажылыя ці маладыя, забяспечаныя ці меней забяспечаныя, якія нарадзіліся тут ці прыехалі сюды пазней. - Гэта быў цяжкі год, які падыходзіць да канца, - сказаў канцлер. Ён адзначыў, што Еўрапейскі Саюз і НАТА не падзелены, як падчас многіх папярэдніх крызісаў, а больш адзіныя, чым былі на працягу доўгага часу. Такім чынам, канцлер лічыць, што гісторыя 2022 года - гэта таксама гісторыя згуртаванасці, сілы і ўпэўненасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле