Дзвінскі ўзгорак, 17 (159) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

17 (159) 2022

Miejsce wydania: Віцебск

Data wydania: 2022-11

Redaktor: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу за службовую падробку работнікаў сельгаспрадпрыемства. Пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага заатэхніка, галоўнага ветэрынарнага ўрача і загадчыка фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства -- ім інкрымінаваны службовы падлог, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці. Сельгаспрадпрыемства пазбавілася больш за 150 галоў буйной рагатай жывёлы. Работнікі спрабавалі ўтаіць гэты факт. Згодна з матэрыяламі справы падазраваныя са студзеня 2021 года па кастрычнік 2022 года ўнеслі заведама ілжывыя звесткі і запісы аб агульнай колькасці жывёл, якія выбылі, у афіцыйныя дакументы. Матыў -- карыслівая і іншая асабістая зацікаўленасць, якая выказалася ў імкненні пазбегнуць прыцягнення да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці за неналежнае выкананне службовых абавязкаў і незабеспячэнне захаванасці жывёл пры іх вырошчванні. Супрацьпраўныя дзеянні папярэдне кваліфікаваны па ч.1 арт.427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле