Сьвітанак, 17 (326) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

17 (326) 2022

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2022-11

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2022 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На днях у райцэнтры прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам Шумілінскага раёна. Як вядома, у гэтым годзе пасля заканчэння вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў кадры Шуміліншчыны ўпершыню папоўнілі 72 маладыя спецыялісты. Менавіта з гэтай нагоды адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з моладдзю. Перадусім у фае раённага цэнтра культуры маладых спецыялістаў сустрэў «Грошык» ад Беларусбанка. Работнікі банка распявялі пра льготныя крэдыты, іншыя банкаўскія прадукты, якія прапануе Беларусбанк моладзі. Затым для маладых работнікаў былі арганізаваны экскурсіі па вытворчых і сацыяльных аб’ектах райцэнтра. Моладзь найперш наведала вытворчы цэх ААТ «Полацкі малочны камбінат» і пазнаёмілася з працэсам вырабу сыроў. Сярэдняя школа № 1 горпасёлка Шуміліна дазволіла зазірнуць у «школу будучыні». На тэррыторыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі маладыя наведалі мадэрнізаваную кацельню, зазірнулі ва ўстанову культуры – абноўлены гісторыка-краязнаўчы музей, пабывалі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле