Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2022-11
Copyright © 2022 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
10-га лістапада жыхары дома № 10, што на вуліцы Маладзёжнай у Бешанковічах, звярнуліся ў «Зару» і распавялі аб тым, што з водаправоднага крана ідзе вада карычневага колеру (да звароту прыкладалася шакуючае відэа, якое пацвярджала прыведзеныя словы.) Праз тыдзень рэдакцыя «Зары» атрымала новае паведамленне: з крана разам з вадой у адной з кватэр дома № 10 выйшлі два чарвякі. Звязаўшыся з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, разам са спецыялістамі "Зара" выязджала на адбор пробаў вады. Памочніца лекара-гігіеніста зрабіла ў кватэры, дзе адбылося надзвычайнае здарэнне, адбор проб гарачай і халоднай вадаправоднай вады. Усяго ўзялі шэсць проб, у тым ліку вады, якая паступае са станцыі абезжалезвання і выходзіць з бойлера. Іх даставілі ў лабараторыю РЦГЭ для мікрабіялагічнага аналізу якасці. Часу прайшло яшчэ недастаткова, але папярэдне эксперты заключаюць, што вада чыстая.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка