Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2022-10
Рэдактар: Місевіч Віктар
Copyright © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча прадстаўнікоў Касцёла з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, на якой была абмеркавана актуальная сітуацыя парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). У сустрэчы ўзялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, дырэктар КУП “Мінская спадчына“ Аляксандр Кохан і іншыя дзяржслужачыя. Касцёл на сустрэчы прадстаўлялі Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз-канонік Юрый Санько. Была выказана агульная ўдзячнасць за магчымасць сустрэчы і спадзяванне на канструктыўны дыялог. Дырэктарам КУП “Мінская спадчына“ быў акрэслены план працаў па ліквідацыі наступстваў здарэння ў Чырвоным касцёле і па правядзенні маштабнага рамонту, каб прадухіліць падобныя здарэнні ў будучым.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік