Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2022-09
Рэдактар: Місевіч Віктар
Copyright © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Папа Рымскі Францішак 15 верасня падчас свайго візіту ў Казахстан асвяціў абраз, на якім Марыя і Дзіцятка Езус прадстаўленыя карэннымі казахамі, даверыўшы Касцёл у Казахстане і ўсёй Цэнтральнай Азіі Маці Божай. Папа Францішак завяршыў трохдзённую паездку на Сёмы Кангрэс лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які праводзіцца прыкладна кожныя тры гады. На сустрэчы з біскупамі, святарамі, дыяканамі, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі і душпастырскімі супрацоўнікамі 15 верасня ў катэдры Маці Божай Нястомнай Дапамогі Папа распавёў пра багатую хрысціянскую гісторыю Цэнтральнай Азіі і заахвоціў католікаў прыняць гэтую спадчыну, даючы “вялікадушнае сведчанне” аб радасці заўсёды новага Евангелля Езуса Хрыста. Трыпціх – або трохчасткавы твор – з выявай Божай Маці з немаўляткам Езусам з казахскімі абліччамі вядомы як “Маці Вялікага стэпу”. Яго стварыў мастак Дасбол Касымаў, каторы паведаміў, што яго натхненнем для выявы стала любоў і павага да маці ў казахскай культуры.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік