Каталіцкі веснік, 8 (137) 2022

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

8 (137) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-08

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Былы Апостальскі нунцый у Ліване арцыбіскуп Джозэф Спітэры запэўніў, што Папа Францішак плануе наведаць краіну. Дата паездкі будзе абвешчаная, калі Святы Пасад палічыць яе “карыснай для Лівана”. Пра гэта іерарх з Мальты, нядаўна прызначаны нунцыем у Мексіцы, сказаў падчас свайго развітальнага візіту ў сядзібу Мараніцкай лігі. Пантыфік павінен быў наведаць Ліван 12-13 чэрвеня. Дату абвясціў прэзідэнт краіны перад тым, як Святы Пасад афіцыйна паведаміў пра пілігрымку Пантыфіка, як таго патрабуе дыпламатычны пратакол. Аднак у пачатку мая ўлады ў Бейруце былі паінфармаваныя, што візіт адкладваецца, паколькі ў Папы праблемы з каленам. Новая дата паездкі пакуль не ўстаноўленая. Папа Францішак неаднаразова заяўляў пра сваё жаданне паехаць у Ліван. Праз год пасля выбуху ў бейруцкім порце (4 жніўня 2021 года) падчас агульнай аўдыенцыі ён звярнуўся да народа краіны і ў прыватнасці да ахвяр, іх сем’яў і тых, хто страціў дамы і працу. Таксама 1 ліпеня 2021 годзе Папа арганізаваў у Ватыкане Дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі міру і стабільнасці ў Ліване. У ім узялі ўдзел прадстаяцелі хрысціянскіх супольнасцей у гэтай блізкаўсходняй краіне. Сёлета з 31 студзеня па 4 лютага ў Ліване з афіцыйным візітам знаходзіўся Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. Пасля сваёй паездкі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер заявіў, што ў краіне не хапае “згоды адносна вырашэння праблем”, паколькі кожны глядзіць на сітуацыю з уласнай перспектывы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле