Каталіцкі веснік, 7 (136) 2022

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

7 (136) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-07

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Святы Айцец даў інтэрв’ю агенцтву Reuters, у якім абверг чуткі адносна стану свайго здароўя і намеру адрачыся ад служэння на пасадзе Біскупа Рыма, а таксама пацвердзіў намер здзейсніць візіт у Расію і ва Украіну. Гаворачы пра сітуацыю ва Украіне, Папа распавёў, што былі кантакты паміж кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым наконт магчымай паездкі ў Маскву, але першыя сігналы не былі станоўчымі. Пра магчымасць такога падарожжа ўпершыню гаварылася некалькі месяцаў таму, але, як патлумачыў Пантыфік, Масква адказала, што гэта неадпаведны момант. Францішак, аднак, даў зразумець, што цяпер, магчыма, нешта змянілася. “Я хацеў бы паехаць ва Украіну, а спачатку хацеў паехаць у Маскву. Мы абмяняліся пасланнямі на гэты конт, бо я думаў, што расійскі прэзідэнт адкрые мне невялікае акенца, каб я мог паслужыць справе міру…

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле