Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Віктар Варанец; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Варанец Віктар, Гарачы хлеб. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (116) 2022; с. 75-85
Ірына блукала па шматлікіх пакоях вялізнага палаца, нервова пазіраючы на шматлікія гадзіннікі, што стаялі на падлозе, століках, віселі на сценах. Ужо дзве гадзіны як Фелікс, яе каханы муж, павінен быць дома. На вуліцы добра сцямнела, там-сям чуліся стрэлы, крыкі, рэзкія каманды. Восенню 1917 года ў Петраградзе было неспакойна, і таму Ірына не знаходзіла сабе месца. Але вось заблямкаў званочак на ўваходзе, пачуліся крокі пакаёўкі, якая кінулася адчыняць дзверы, і праз хвіліну ў пакой увайшоў высокі, хударлявы, стройны, з іканапісным тварам візантыйскага пісьма мужчына. Князь Фелікс Феліксавіч Юсупаў, граф Сумарокаў-Эльстан. Ірына Аляксандраўна, дачка вялікага князя Аляксандра Міхайлавіча і вялікай княгіні Ксеніі Аляксандраўны, сястры Мікалая ІІ, са слязьмі на вачах кінулася мужу на шыю. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org