Рублеўскі Сяргей, Ізаграф

Ізаграф

Аповесць

Рублеўскі Сяргей

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Сяргей Рублеўскі; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўскі Сяргей, Ізаграф. Аповесць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (113) 2021; с. 72-129

У дзяцінстве Максім быў адным з тых хлопчыкаў, якія спачатку вучацца маляваць, а потым пісаць. Але і пісаць ён пачынаў з “выкрунтасамі”. Настаўніца пачатковай школкі Антаніна Канстанцінаўна казала неслуху: “Не вымалёўвай ты мне літаркі, Максімка, не ўпрыгожвай іх! Пішы па правілах, як я вас вучу!” Лепшым падарункам для хлопчыка ў тыя гадочкі быў набор алоўкаў. Чым большы, тым лепш. Прытым не важна, якія алоўкі – каляровыя або простыя, з чорным графітавым стрыжнем, абы пакідалі на паперы зыркі след. Часцей за ўсё найлепшыя алоўкі дарыла яму цётка па бацьку Васіліна, якая жыла ў суседняй вёсцы. Максімка, калі выпадала якая нагода ці было шмат “вольнага” ад хлапечых забаў часу, садзіўся на веласіпед і ехаў да Васіліны. Слова “садзіўся”, прызнацца, недакладнае. Напачатку маленькі хлопчык, як і ўсе яго равеснікі, аніяк не мог сесці на сядло – не даставаў нагамі педаляў. Дык улюбёны цётчын пляменнік ездзіў на веліку, як у іх казалі, “пад раму”, стоячы на педалях. Балазе да хаты Васіліны было недалёка. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле