Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Людміла Хейдарава; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Хейдарава Людміла, Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая. Раман-фэнтэзі; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (113) 2021; с. 5-63; 5 (114) 2021; с. 24-93
Хаця падзеі, якія разгортваюцца ў рамане, прыпадаюць на сярэдзіну ХVІІ стагоддзя падчас вайны з Масковіяй і геаграфічна адпавядаюць беларускай зямлі ў басейне ракі Бярэзіны і яе прытока Свіслачы – гэтая гісторыя магла здарыцца дзе заўгодна і калі заўгодна. Таму не варта гартаць энцыклапедыі ў пошуках імёнаў, пададзеных у рамане, ды строга судзіць храналогію гістарычных падзей, у якія трапляюць ягоныя героі. Але – хто ўзыходзіў на круты замкавы курган, што высіцца над сутокам дзвюх маляўнічых рэк каля аграгарадка Свіслач, які ў мінулым меўся быць цэнтрам удзельнага княства, слынным горадам, хто ступаў па сцёртым бруку ягонага падножжа, хто падняўся да векапомных волатаў-камянёў, пакладзеных у падмурак аднаго з былых гмахаў замчышча – той адчуе веліч гэтай зямлі, якую нішчылі і рабавалі на працягу шматлікіх стагоддзяў ворагі і часовыя гаспадары, суайчыннікі і заваёўнікі і ўсё-ткі не здолелі адабраць яе моц, зруйнаваць яе памяць, пазбавіць яе гонару. А я – жыла на гэтай зямлі, жыла яе хараством, ласкай і веліччу, жыла яе гнеўнымі і смешнымі, жорсткімі і рамантычнымі паданнямі – такімі, як і самі людзі, якія адвеку сяліліся тут, або пакідалі яе ў пошуках лепшай долі, прыходзілі сюды са зброяй, або паміралі за яе і на ёй. Гэтыя паданні, як і колішняе падлеткавае ўяўленне, шчодрае на прыдумку, крыніцамі жывілі плынь майго расповеду. Мая праца – не даніна зямлі, якая расціла мяне, бо даніну плоцяць паднявольныя, не ўдзячнасць ёй, бо па аддзяцы чалавек лічыць сябе нічым не абавязаным. Гэты сказ – прызнанне ў любові,
Каталёг: Kamunikat.org