Арлоў Уладзімір, Вова Цымерман

Вова Цымерман

апавяданне

Арлоў Уладзімір

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Уладзімір Арлоў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Блаславёны, хто мае на свеце дом, у якім прамовіў першае слова, навучыўся хадзіць пад стол, а потым датупаў да ганка, бразнуўся з яго і, румзаючы ад страху ды болю, папоўз на збітых каленках да весніцаў. Тое месца, дзе стаяў некалі наш скарбовы драўляны полацкі дом, ужо даўно занятае прысадзістым бетонавым кубікам Палаца культуры завода шкловалакна. Часам я заходжу ў ненавісную мне спаруду, блукаю па яе пустых калідорах і спрабую ўявіць, дзе што месцілася ў тыя гады, калі паляцеў у космас Юры Гагарын і нашую вуліцу назвалі ягоным імем. Сам дом быў, здаецца, там, дзе сёння шатня, «шпакоўня», - акурат на месцы цяперашняй прыбіральні, а пад падлогаю глядзельнае залі, магчыма, ацалела жменька попелу з таго раскладзенага пад маёй улюбёнай папяроўкаю вогнішча, дзе мы некалі спалілі, папярэдне выкалаўшы яму вочы, партрэт Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна. Тады мне было дзевяць гадоў, а Вову Цымерману, што разам з намі браў удзел у карнай акцыі, - на паўтара меней, але гэты рослы мурлаты хлопчык з падобнымі да двух мячыкаў ружовымі шчокамі мог лёгка адужаць любога з нас. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле