Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Уладзімір Арлоў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арлоў Уладзімір, Ордэн Белай Мышы: Аповесці, апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — 301 с.
Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з іржавымі купаламі, а трохі далей - былая кірха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмі рана, і на прыбярэжнай вуліцы можна ўбачыць хіба што ацеслівую постаць нявыспанага вудаля. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org