Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Міхась Булавацкі; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Булавацкі Міхась, Ляжаць сем год. Аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (115) 2021; с. 165-175
На шостым годзе жыцця хлопчык захварэў на сухоты косткі. У сцягне і ў паху ўтварыліся свішчы, праз якія выцякаў гной. Тут ужо ніякія шэпты ці іншае ўмельства мясцовых лекараў дапамагчы не магло. Патрабавалася істотная дапамога ўрачоў. Анця апранула дзіця і ў лясёнцы за плячыма панесла ў Сімонавічы, адкуль рэйсавым аўтобусам прыехала ў Глуск. Лясёнка… Гэтай “тары” варта праспяваць асобную оду. Квадратны кавалак даматканага сукна з прывязанымі па кутках доўгімі суконнымі матузамі служыў папулярным і надзейным сродкам для пераноскі чаго заўгодна на спінах вясковых жанчын – двух-трох пудоў саломы ці сена (найчасцей), кашоў з ягадамі ці грыбамі з лесу, а то і з вязанкай сухога ламачча для печы, якога-небудзь, пажадана не круглага вядра з бялізнай, каб памыць-прапаласкаць у копанцы ці рэчцы ды шмат чаго іншага. А вось, як бачым, траплялі ў гэтую “тару” і малыя дзеці. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Булавацкі Міхась
Каталёг: Kamunikat.org