Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Сяргей Дубавец; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Дубавец, Усё, як ты хацела, Грэта. З фэйсбучных запісаў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 199-206
Пахаваў сёння роднага дзядзьку Гену. 80 яму было. Як сказаў распарадчык у крэматорыі, «…и прекрасного дядю». Для мяне ён такім і быў, дзядзька з майго дзяцінства – вобраз, наскрозь пранізаны сляпучым сонцам. У 1960-я ён быў першым жывым антыкамуністам, якога я сустрэў у жыцці. Я проста даведаўся, што такія бываюць. Чалавек па-за сістэмай, які жыве так, як хоча. У той час усё маё дарослае асяроддзе амаль спрэс былі камуністы. І вось аказваецца, што можна жыць так, каб не дзьмуць у адну дудку з усімі. Гэта было адкрыццё! Толькі цяпер да мяне даходзіць, адкуль я сам такі. З тых першых дзіцячых уражанняў ад дзядзькі-антыкамуніста. І яшчэ ведаеце, што я зразумеў? Што ён і там, наверсе, будзе па-за сістэмай, якой мы намагаемся ўяўляць сабе той свет. І там ёсць свае несістэмныя персанажы, антыкамуністы тагасвету. То бок, дзядзька сваёй смерцю паставіў мне ў свядомасці другі маячок – дакладна так, як 50 гадоў таму паставіў першы. Думаю, распарадчык у крэматорыі крыху перагнуў з трагізмам сітуацыі. Дзядзька Гена і трагізм??? Ён жыў, як хацеў, сышоў, калі хацеў, і наперадзе ў яго ўсё, як ён захоча. Не адчуваю нічога, акрамя ўдзячнасці. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Дубавец Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org