Перакладчык: Бутэвіч Анатоль
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Анатоль Бутэвіч - пераклад; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Эліза Ажэшка, Дзіўная гісторыя. Навэла. Пераклад з польскай і прадмова Анатоля Бутэвіча.; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 160-178
За вокнамі стаяла чорная лістападаўская ноч, якая стагнала то ўздымным, то ападаючым шумам ветру. У прасторным пакоі, поўным кніг і карцін, панавала цішыня, закранутыя далёкім святлом лямпы цьмяна паблісквала пазалота на кніжках і рамы карцін на сценах. Наша размова, усё больш ціхая, пераходзіла ад рэчаў звычайных і паўсядзённых да тых, якія звычайна спачываюць на дне памяці бяссонна, але маўкліва, і прамаўляюць іх толькі ў святы даверлівай расчуленасці. Высокая, танклявая, сівеючая, са слядамі яшчэ нядаўняй прыгажосці на аплаткавым твары, яна сядзела каля мяне з апушчанай галавой. У яе глыбокіх вачах назаўсёды адбіўся водбліск вялікай журбы. Калі гаварыла, яе тонкія губы станавіліся падобнымі на дрыготкія пялёсткі бляклай ад спякоты ружы. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org