Адам Мікола, Паэт і Паэтка

Паэт і Паэтка

Аповесць

Адам Мікола

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Мікола Адам; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мікола Адам, Паэт і Паэтка. Аповесць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 36-71

Хударлявы, сярэдняга веку Паэт не спаў. Яго высокая постаць, здавалася, нерухомай свечкай тырчала ў вачніцы ночы, што тапіла ў сабе, бы ў балоцістай твані, прыціхлую, сцішэлую кватэру, стомленую дзённымі турботамі і клопатам. Апошнім часам сон пазбягаў Паэта, а калі прыходзіў, то зусім ненадоўга. Ціўкне вераб’ём па-над вухам і скокне некуды ў нябачную пустэчу: не злавіць, не адшукаць яго ні там, ні дзе-небудзь яшчэ. Звычайна Паэт пісаў менавіта па начах. Вершы прыносілі сны рыхтык заўзятыя грыбнікі поўныя кошыкі лісічак і баравікоў. Адно бяры ды запісвай. Тады Паэт вылузваўся з падобных на слізкую тканіну сноў, раздзіраў іх пасярэдзіне, пакідаючы магчымасць вярнуцца, і спяшаўся да пісьмовага стала, што сумаваў пад заштораным акном адданым, заўсёды гатовым быць карысным сабакам, запальваў настольную лямпу, сядаў ва ўтульны фатэль, разгортваў агульны вучнёўскі сшытак у краткі, падбіраў са стала асадку і… пісаў. Спяшаючыся, захлынаючыся ў вобразах, бы ў чортавым віры. Затым ставіў кропку і зноў лягаў. І спаў ужо бы пшаніцу прадаўшы да самага ранку, пакуль яго не будзіла сонца, якое патрапляла ў кватэру нават праз зашторанае акно, бо для сонца нічога немагчымага не існавала, тым больш што шторы ніколі не перашкаджалі сонцу прабівацца праз іх з-за ўласнай празрыстасці і вясёлай каляровасці. Тым не менш каторую ўжо ноч Паэт не спаў, але і не пісаў таксама. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Адам Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь тэкст у адным файле