Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Мікола Гіль; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гіль Мікола, Дамова. Невелікодны аповед-байка; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 5-24
Герой майго цалкам, як кажуць, рэалістычнага і разам з тым усё ж трошкі і дзівоснага аповеду – Раман Карпавіч Савасцей. Спытаеце, хто ён? А ніхто ўжо. Як сам пра сябе кажа, адстаўной казы барабаншчык. А калі папраўдзе – пенсіянер са стажам, і немалым ужо, бо Раману Карпавічу, дзякаваць Богу ці каму там іншаму, семдзесят з гакам. Дарэчы, сам ён не любіць, калі яго называюць гэтак – Раман Карпавіч. І зусім не пасля таго, як аднойчы яго хтосьці жартам назваў Сазанам Карпавічам. Зрэшты, і падстаў для такога жарту не было б, калі б мы, беларусы, перакананы Раман Савасцей, не малпавалі расейшчыны. На добры стары лад да яго павінны былі б звяртацца спадар Раман ці спадар Савасцей, а дзеці і людзі маладзейшага веку – проста дзядзька Раман. На жаль, засмучаўся герой майго аповеду, перанялі беларусы, забыўшыся на свае звычаі, расейскую форму зваротку. У Расеі ж яна сталася параджэннем шматвяковага рабства-прыгонніцтва, у выніку чаго паноў велічалі “отчеством”, а дваровых і ўсіх іншых бяспраўных людцаў узнагароджвалі ўжо нават не імёнамі, а мянушкамі-клічкамі, нібы тое быдла ці сабаку – Філька, Цішка, Ягорка, Яшка... (фрагмент)
Беларускія аўтары: Гіль Мікола
Каталёг: Kamunikat.org