Андзілеўка Людміла, Шапэн. Чыжоўка. COVID

Шапэн. Чыжоўка. COVID

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2022 by Людміла Андзілеўка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзясятая бальніца, гінекалагічнае аддзяленне, часова аддадзенае, як і многія з іншых, пад наплыў хворых на COVID. Адзінаццаць палат, набітых да адказу, дзве з іх пераабсталяваныя ў рэанімацыю: бясконца гудуць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх — піў, піў, піў, пляўмб, піў, піў піў, пляўмб. Адна з палат мае тры жыццядайныя крыніцы кіслароду: дзве паасобку і адна беражліва падзеленая на два ложкі — так атрымліваецца выратаваць ужо чатыры душы… Кісларод тут — жыц­цё. Яго не хапае, яго вымяраюць кожныя паўгадзіны спецыяльным прыборчыкам, насадзіўшы на палец (раней пра такія ніхто не чуў, а зараз інтэрнэт-крамы прапануюць на любы густ і кошт): шчоўк — 97! Ты шчасліўчык, твой арганізм кіслароданезалежны нават пры вірусе. Не — ты хворы, ты не здольны нармальна дыхаць, але твой арганізм выпрацоўвае неабходную колькасць кіслароду, нягледзячы на пера­шкоды. Шчоўк — 90, 89, 76… Катастрофа! Чалавечы мозг не здолен працаваць у такім жорсткім кіслародным голадзе. Трэба даць падыхаць — а крыніц такога кіслароду ў аддзяленні няма. Бываюць яшчэ кіслародныя міні-балонікі, як у аўтамабілях хуткай дапамогі. Чамусьці ў стацыянары такіх не прадугледжана. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Андзілеўка Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Шапэн. Чыжоўка. COVID» у адным файле