Андзілеўка Людміла, Спасцігаючы Кафку

Спасцігаючы Кафку

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Publication Date: 2022

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2022 by Людміла Андзілеўка

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Можна выйсці на гаўбец, пераважыцца праз парэнчы, абаперціся на локці, удыхнуць свежага паветра і лавіць у далонь кроплі надаедлівага восеньскага дажджу ці лёгкія сняжынкі прыспелай зімы, мо проста назіраць знаёмае наваколле: кавалачак неба, што толькі і пакінулі дамы. Насупраць, з бакоў і спрэс-спрэс — шматпавярховыя будынкі, у незанавешаных вокнах якіх ты заўсёды міжволі здольны стаць бессаромным сведкам сямейнага ладу чужых табе жыхароў. І зусім ты не пакутуеш бяссоннем — ды што яно такое? Усяго — бадзёрасць думак. І цябе не палохае твая адзінота. І не сварышся ты з вечна змрочным суседам з прычыны яго брыдкай звычкі кідаць апалкі з верхняга гаўбца ледзь не табе ў твар. А як можа раздражняць нармальнага чалавека дзіцячы смех? Вось хлопчыкі з вудамі ў руках спыніліся зусім побач, пад балконам, падурэць, штурхаючы адзін аднаго з зялёнага пагорка, улавілі твой позірк, усмешку. (фрагмент)

View/ Download This Chapter/ Article... Апавяданне «Спасцігаючы Кафку» у адным файле