Андзілеўка Людміла, Warum nicht

Warum nicht?

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Дата выхаду: 2015

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2015 by Людміла Андзілеўка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Андзілеўка Людміла, Паляванне на музу. Кніга прозы, — Мінск: Кнітазбор, 2015. — 168 с.

Здавалася, здарыцца штосьці ў апошні момант — і вандроўка ў Аўстрыю сарвецца. Нязвычна саўковаму грамадзяніну прымаць ад жыцця падарункі, прасцей думаць, што ўсё і так ёсць, больш нічога не трэба. Была я ў замежжы… Першы раз у Германіі, канечне ж «нашай», па камсамольскай пуцёўцы, але тая паездка помніцца бы сон. Шмат што ў тыя гады я разумела, але многае не хацела яшчэ разумець мая маладосць, таму і пошасць дазволеных з навязлівай асцярогай абавязковымі «саглядатаямі» зносін, задавальненняў, уражанняў не сапсавала «сну», камсамольскага сну. Другая вандроўка — у Польшчу, мяшэчна-камерцыйная. Тая заслугоўвае асобнага аповеду! З яе ўдалося вывесці выснову: калі не нарадзіўся «шпікулянтам» — дык і не сунься не ў сваё. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Андзілеўка Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Warum nicht?» у адным файле