Андзілеўка Людміла, Невядомы прыпынак

Невядомы прыпынак

проза

Андзілеўка Людміла

Publication Date: 2020

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2020 by Людміла Андзілеўка

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Андзілеўка Людміла, Няхай выбачае юнацтва. Кніга прозы, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 144 с.

Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны зубамі склыгае. Нават смех разбіраў — рагатаў бы сам сабою, каб дапусціўся. На рабоце здача аб’екта. Казалі ў брыгадзе, нібы за новабудоўлю будуць прастаўляцца. Аліна-брыгадзірка аб’явіла: просяць вечарам за сталом пасядзець, хто жадае. Мальцы бачылі: яна пераняла з рук дырэктара школы чамадан — крывы, вялікі чахол ад акардэона, у ім звабліва пабразгвала шкло не пустой тары — раскашэліцца, мусіць, прыйшлося. Паспрабуй — не! Паўгода ледзь не кожны работнік брыгады хоць і жартам, ды намякаў: не грэх бы вуглы замачыць. Аліна дацягнула чахол да каморы, прымкнула на ключ. (То не вецер…, фрагмент)

View/ Download This Chapter/ Article... Апавяданні з нізкі «Невядомы прыпынак» у адным файле