Мудроў Вінцэсь, На чужыне

На чужыне

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.

На ганку хлопец скідае кашулю, ссоўвае з пятак падзёртыя красоўкі. Сцяжына перад домам засыпаная жужалем, які балюча ўбіваецца ў пяткі, таму ісці даводзіцца на дыбачках. Жуль — чарнявы, з белай плямай на шыі сабачка — бяжыць следам, спрабуе лізнуць нагу. Таполя шамаціць іржавым лісцем, а на самай макаўцы зацята ціўкаюць вераб’і. Таполя старая, стаіць ля самых весніц, і маці пару разоў пісала заявы, каб яе спілавалі. Непадалёку адно такое дрэва ўпала падчас навальніцы і куратнік разваліла. Магло і на хату абрынуць. Адстаўнік Пракалушчанка, сусед, парываўся быў сам спілаваць. Ужо і бензапілу пазычыў. Але не рашыўся. Казаў, валіць трэба накіравана, бо з аднаго боку хаты з агародамі, а з другога лінія электраперадачы. Парвеш дрот, потым штраф улепяць. На доле стаўбур гладкі, без кары, і першыя метры даюцца найбольш цяжка. Вядома, лепш узбірацца ў адных майтках, але ж у кішэні штаноў боўтаецца «мабільнік». Яшчэ летась можна было тэліць, не ўзлазячы на дрэва. Але пачалася вайна, вышку мабільнай сувязі, якая стаяла на даху пошты, зрэзала снарадам, і цяпер, каб некуды пазваніць, даводзіцца лезці на таполю. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «На чужыне» у адным файле