Мудроў Вінцэсь, Усесаюзная радыёлінейка

Усесаюзная радыёлінейка

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.

Яшчэ толькі сярэдзіна траўня, а надвор’е зусім летняе і сонца пячэ неміласэрна. Сяджу на беразе сажалкі і гляджу на супрацьлеглы бераг. Там двое мальцаў, клас чацвёрты-пяты, ловяць карасёў. Поруч сядзіць вялізны рыжы кот. Калі чапляецца маленькі карасік, мальцы кідаюць яго кату, таму рыжы ласун уважліва паглядае то на адзін, то на другі плавок. Сажалка даволі вялікая і глыбокая. У дзесяці метрах яшчэ адна, праўда, меншая. Адразу па вайне тут здабывалі торф. Вада колерам як поўсць ката, які сядзіць на супрацьлеглым беразе. Такая ж рудая. Таму і мала ахвотнікаў знаходзіцца даваць у сажалку нырца. А па мне дык вада што трэба. Ну крыху торфам падфарбаваная. Але ж затое цёплая. Адзіная непрыемнасць — гэта дымны смурод, якім поўніцца наваколле. Нехта падпаліў торф паміж сажалак, цяпер ён паволі курыцца, і ад дыму свярбіць у носе і слязяцца вочы. Я ўдыхаю паветра, збіраючыся чхнуць, і заміраю, забыўшыся на чханне. На паверхню рудой вады ўсплывае нешта падобнае на плавок. Злёгку круціцца, нарэшце застывае і знікае, пакінуўшы па сабе пару бурбалак. Э-э… то ж мой стары знаёмца, жук-плывунец. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Усесаюзная радыёлінейка» у адным файле