Мудроў Вінцэсь, Камунізм

Камунізм

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.

Я прачнуўся рана — калі першыя сонечныя промні малінавымі плямамі леглі на фіранку. Праз адчыненую фортку струменіць ветрык, і плямы жывымі істотамі варушацца на сятчастай тканіне. Чаму раней не бачыў такой прыгажосці? — думаю я, паціраючы прыспаныя глядзелкі. Зразумела, чаму… таму, што гэтым часам заўсёды сплю, — адказваю сам сабе. Дзіўная завядзёнка: спаць ранішняй парой і не бачыць, як узыходзіць сонца, як патухаюць зоркі і не чуць, як спяваюць птушкі. Птушак, праўда, не чутно. Затое пад вакном сварліва вуркоча суседскі певень. Міжволі наструньваю вуха. Знадворку чутны шолах крылаў, і прастору скаланае зычнае кукарэканне. Пасля таго певень слухае — ці адгукнецца хто з ягоных спакрэвічаў — і зноўку, цяпер ужо з дурнаватым адчаем, гарлае. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Камунізм» у адным файле