Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Вінцэсь Мудроў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.
Адвячоркам сядзім на беразе сажалкі і ўтрапёна пазіраем на пунсовы небасхіл. Кажаноў пакуль што не відно. Але яны, па сведчанні сябра, вось-вось павінны з’явіцца. Прастора поўніцца вечаровымі зыкамі. На ферме гудуць даільныя апараты; у клубе круцяць кіно, поўнячы паветра няўцямнай музыкай; у хлявах рыкаюць каровы, чакаючы, калі іх падояць, а непадалёку незадаволена гергечуць гусі. Гусі плавалі ў сажалцы, але мы іх усіх разагналі, і цяпер гергуны ідуць, павольна і валюхаста, да сваіх хат. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Каталёг: Kamunikat.org