Мудроў Вінцэсь, Гарачым поўднем

Гарачым поўднем

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.

Сонца ад самага ранку бязлітасна смажыла, і неба было як ніколі сінім. Такім сінім, што, здавалася, з-за небасхілу, прычым адразу з усіх бакоў, уздымалася цёмная хмара. Качар Цімох, які дагэтуль беспрытульна блукаў па двары, забіўся ў цянёк і згадваў учорашнюю залеву. Дождж сігануў такі густы і напорлівы, што на дарозе каля хаты вомігам утварылася разлеглая лужына. Дождж яшчэ не скончыўся, яшчэ біў па зямлі буйным шротам, а качкі на чале з Цімохам ужо боўталіся ў лужыне. І хаця лапы краналіся слізкага дна, усё адно паплаваць, хай і ў бруднаватай вадзе, было вялікім задавальненнем. Дый не толькі для качак. Плюхнуліся ў лужыну і два суседскія гусакі, і таксама задаволена гергеталі. Гусі, адзін шэры, другі белы, надта ганарыстыя, і аднойчы балюча скубанулі качара за шыю. Сёння ад ранку Цімох пабег да лужыны, але за ноч яна высахла і давялося адно прайсці па вязкай гразі, пакінуўшы на ёй адбіткі фігурыстых, падобных на кляновае лісце, лап. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Гарачым поўднем» у адным файле