Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Вінцэсь Мудроў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.
Танцпляцоўка ў Азярышчы, агароджаны сеткай майдан, месціцца адразу за Домам культуры. Да двух бакавых слупоў там прымацаваныя бляшаныя рэпрадуктары: па адным «радыст» Пецька Дадон круціць кружэлкі, а па другім абвяшчае «белы танец» і раз-пораз віншуе якую танцорку альбо танцора з днём нараджэння. Радыёрубка знаходзіцца ў тарцы Дома культуры, на другім паверсе, і яе здаўна замілавалі мясцовыя апівуды. Вось і зараз з адчыненага вакна далятаюць бразгат бутэлек, мацюгі і задаволены голас Ваські Лосева па мянушцы Лось. Васька кагадзе вярнуўся з войска і цяпер распавядае сябрам армейскія показкі. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Каталёг: Kamunikat.org