Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Меліярацыя з Альбэрам Камю. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 212 с.
Прымацаваўшы падшлемнік, Кастан нацубіў каску на галаву, падышоў да люстра і не пазнаў сябе. На яго глядзеў істапраўны эсэсавец. Дарма, што замест чорнага мундзіра на ім была саколка з выявай Мікі Маўса. Адкінуўшыся крыху назад, Кастан пстрыкнуў пальцам па металу і пачуў глухі зык. Штальхельм М-40. Шэсцьдзясят гадоў на гарышчы адваляўся. Працёр шчаўевай кіслатой — і стаў як навюткі. Можна было не фарбаваць. Кастан задаволена пацёр рукі, паставіў «штальхельм» на паліцу, поруч з шыхтом адноўленых нямецкіх касак, і злёгку спахмурнеў. Трэба выпраўляцца ў Маскву, а ехаць не хацелася. Свойчас каскі сплаўлялі на «Беларусьфільм». Грошы там плацілі невялікія, затое не трэба за свет перціся. Але цяпер кінастудыя фільмы пра партызан не здымала, таму і даводзілася збываць адрэстаўраваны рыштунак у Маскве ды Піцеры. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Каталёг: Kamunikat.org