Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.
Пад канапай натужліва стракоча будзільнік. Змагаючыся з рэшткамі сну, намацваю бразготку млявымі пальцамі, цісну на гузік. Бацька на мінулым тыдні хварэў, пачуў тое стракаценне і быў незадаволены. Сказаў: пасля ўзыходу сонца ўсе нармальныя людзі павінны прачынацца без будзільніка. Але што зробіш, калі люблю паспаць раніцою. Сёння 20 сакавіка 1972 года. Сонца ўзыходзіць у 7 гадзін 14 хвілін (вычытаў учора ў адрыўным календары). Такім чынам, адну гадзіну я ўжо праспаў. Нябеснае свяціла хоць і ўзышло, ды яго не бачна. На дварэ непраглядная смуга, на шыбах бліскаюць, не даючы рады сарвацца долу, буйныя кроплі, і такой парой неахвота выпаўзаць з угрэтай пасцелі. Дакладней, з канапы, на якой сплю. «Няма чаго валяцца пасля званку, ідзе другі семестр, рашаючы», — паўтараю ў думках фразу Люсьена Мэнэстрэля, аднаго з герояў рамана «За шклом» Рабэра Мёрля. Раман таксама ляжыць пад канапай. Крыху не дачытаў — маці сярод ночы выключыла святло. Класная рэч! Пра бунт французскіх студэнтаў у 1968 годзе. Сябрук даў на выхадныя. Казаў, што гэта сігнальны асобнік. Цётка надоечы з Масквы прывезла. Працуе бухгалтаркай у выдавецтве «Прагрэс». Сёння на занятках мушу дачытаць і вярнуць уладальніку. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Каталёг: Kamunikat.org