Мудроў Вінцэсь, Два беларусы

Два беларусы

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.

Пад самую раніцу быццам хтосьці паклікаў, ён абудзіўся. Пад бокам працяжна, з сіпатым прысвістам, храпла жонка. Ён тузануў Ніну за плячо, тая замармытала, крутнулася на левы бок. У свядомасці яшчэ луналі рэшткі сну. І, як заўсёды пасля цяжкога дня, прыснілася груша, якая расла каля бацькавай хаты. Дзіўныя рэчы: столькі ўсяго надарылася ў жыцці, столькі краявідаў, столькі чалавечых твараў прамільгнула перад вачыма, а сонная памяць вяртае з нябыту ўсё тую ж пакарабачаную грушу з шурпатым стаўбуром і з абрыўкамі вяроўкі на суку: там калісьці віселі арэлі, на якіх ён, малое дзіця, любіў гушкацца… Ішлі дзясятыя суткі вандроўкі дэлегацыі па Амерыцы. Учора давялося цэлы дзень правесці ў кукурузнай Аёве, у Пітсбург прыляцелі познім вечарам, а ў гатэль наогул убіліся а другой гадзіне ночы. «Як жа называецца гэта гасцініца?» — нарадзілася ў глуздах недарэчная, як для такога часу, думка. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Два беларусы» у адным файле